Сямейнае фэнтэзі па народных казках: выйшаў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

0 1

Сямейнае фэнтэзі па народных казках: выйшаў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Відэасэрвіс VOKA выпусціў працяг свайго першага мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», знятага па матывах беларускай народнай казкі «Не сіла, а смеласць». Для ўсіх жадаючых на платформе ўжо бясплатна даступныя восем новых эпізодаў.

Прэм’ера арыгінальнага мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту – гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім падабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох серый дзяўчынка сустракае міфічных істот, даведваецца пра розныя сусветы і перажывае шмат незвычайных падзей.

У працягу мультсерыяла Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, таму што сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару. Як Марыля верне Алесю чалавечае аблічча і спыніць Зло, можна даведацца ў новых серыях на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога мабільнага аператара Беларусі.

Кожны эпізод доўжыцца ад шасці да шасці з паловай хвілін і даступны да прагляду на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

Мультсерыял «Марыля. У пошуках дзівосаў» з’яўляецца часткай праекта «CINEVOKA-Кіно па-беларуску», дзякуючы якому ў аднайменным раздзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і серыялаў на беларускай мове – ад галівудскіх блокбастараў да японскага анімэ.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.