Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

0 0

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Кожны віцяблянін, нават той хто не ўхваляе масавыя гулянкі, мае шэраг успамінаў пад кодавай назвай «Cлавянскі базар». Наш памяркоўны Віцебск, нібыта ўвесь год назапашвае весялосць, каб у фестывальныя дні грымнуць па-даросламу.

Двухгадовыя пандэмічныя абежаваннні трохі астудзілі фестывальны дух, але ў 2022 годзе ўсё вярнулася з прыбыткам.

XXХI фэст быў мнагалюдны. Як і раней, горад запоўнілі госці, прыехаўшыя на міжгародніх аўтобусах. У гэтым годзе ў асноўным расійскія рэгіёны, былі і на літоўскіх і латвійскіх нумарах. Госці з Ізраіля таксама не абмінулі наш культурны форум увагай.

Ўсё як і мае быць у гасцінным старадаўнім Віцебску — горадзе заўжды адкрытым для  добрых людзей.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Выступ тэатра «Кола»

 А 500+ гадоў таму магло ў нашым горадзе нешта падобнае?

Магутная Заходняя Дзвіна, злучэнне Віцьбы і Лучосы — той шчаслівы выпадак, што ствараў вялікія гарады. Віцебск і Полацак з такіх. Рэкі — артэрыі сярэднявечнага жыцця. Міжнародныя гандлевыя шляхі тады праходзілі па вадзе. Адзін з самых вядомых — з «Вараг у грэкі», а дзе буйнее жыццё там і культура на высокім узроўні.

Таму нічога неверагоднага, калі ў XIV стагоддзі — вялікі князь Альгерд з плошчы ў Верхнім замку абвяшчаў нейкі культурны Фэст адкрытым. І, як і зараз, мясцовая шляхта, мяшчане і сяляне, радасна пляснуўшы ў далоні, прыступалі да святочнага кірмашу.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

«Лялечны квартал» Фота Тэатра «Лялька»

А мо ў XVII стагоддзі пан-кашталян Міхал- Казімір Агінскі праходзіў ад Базільянскага кляштару па Рынкавай плошчы уздоўж гандляроў  са Слуцкімі паясамі, бялюткімі выцінанкамі, посцілкамі, габеленамі і маляванкамі, драўлянымі і саламянымі  цацкамі на прыстань да мылну, каб Турэцкі дыван набыць ці Рыжскія бурштынавыя пацеркі для сваёй жонкі.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Тэатр «Кола». Фота Вячаслава Пабядзінскага

А мо ён спяшаўся на паказ Віцебскага батлеечнага тэатру, бегла глянуўшы на «пятрушчанікаў» з Масковіі, якія дэманстравалі сялянскаму натоўпу немудрагелістыя п’ескі.

А колькі мядовай бражкі ды розных узвараў тут было выпіта, духмяных караваяў, ды вэнджаніны з’едзена!

Хваробы, войны, рэвалюцыі часова прыпынялі вэрхал, але бяда і хваробы адыходзілі, і горад пачынаў адраджэнне: жыццё радасць ізноў вярталася на плошчу.

Ў канцы мінулага стагоддзя пачалася новая творчая гісторыя

Як толькі жыццё ў незалежнай Беларусі з большага ўсталёўвалася, узнікаў вольны вецер творчасці.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Тэатр «Кола». Фота Вячаслава Пабядзінскага

Турботамі Радыёна Баса і яго сяброў, і дзяржаўнай дапамогай,18 ліпеня 1992 года  адбыўся першы «Славянскі базар».

Болей 1000 удзельнікаў з розных краін прыехалі ў Віцебск. Асноўнымі сталі артысты з трох ,тады ўжо незалежных і  брацкіх рэспублік — Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

«Фестываль славянскага яднання» — так назвала музычны форум тагачасная прэса. І ён стаў сапраўдным сімвалам сяброўства і адкрытасці Беларусі і Віцебска. Удзел маладых артысаў у «Славянскім базары» быў прэстыжным і ганаровым, а перамога адкрывала шлях да вядомасці і поспеху. Віцебск ізноў загучаў не толькі ў былым Саюзе, але і далёка за яго межамі.

Горад-карнавал на адзін тыдзень

Многае змянілася ў нашай дзяржаве за 30 гадоў. Ужо не стала Радыёна Баса. А вуліцы ў цэнтры Віцебска, як і раней, на пачатку ліпеня ператвараюцца ў гучны карнавал. І калі ў 90-я было модна хадзіць на зорныя канцэрты ў Амфітэатр, то сёння пайсці на «Славянку» — гэта пайсці на шпацыр у гістарычны цэнтр.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Тут пануе дэмакратычны фестывальны дух. Артысты розных жанраў, кірмаш рамеснікаў і пах хуткай вулічнай яды ствараюць атмасферу свята і вясёлы настрой для дзяцей і дарослых. А арганізацыйна акрэслівае і робіць візуальна з’яднаным вулічны рух  — Фэст «На сямі вятрах».

Лічба 7 лічыцца шчаслівай: сем цудаў свету, сем вятроў, а ўнас — сем умоўных пляцовак для ўдзельнікаў вулічнага Фэсту.

Восем гадоў таму з падачы Аляксея Сідарэнкі — былога дарэктара «Славянскага базара» і  Уладзіславы Цвікі — рэжысёра КЗ «Віцебск», стыхійны рух вулічнага мастацтва стаў набываць рысы арганізованага мерапрыемства.
І у межах «Славянскага базара» з’явіўся асаблівы фестываль «На сямі вятрах». А з цягам часу і вопытам, у горадзе склаўся зручны і удзельнікам, і гледачам алгарытм.

У любы час ад раніцы да поўначы, а недзе і пазней, завітаўшы ў Цэнтр, убачыш нешта прыгожае.
Можна лічыць галоўнай пляцоўкай візітную картку нашага горда — страдаўнюю Ратушу. Калісьці, у час Магдэбургаскага прва, тут знаходзілася кіраўніцтва гораду. А зараз Абласны Краязнаўчы музей, дзе з агляднай пляцоўкі над горадам лунаюць скріпычныя акорды. «Скрыпка над горадам» — гэта так па-шагалаўскі!

З тыльнага боку Ратушы, у скверы з фантанам — месца класікі. Тут выступаюць прафесійныя аркестры з джазавымі і класічнымі мелодыямі

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Выстаўка фота-клуба «Старая Ратуша»

Па вуліцы Таслтога і Суворава гучыць рок і сучасныя рытмы. Тут маюць выступ рок-групы і музыкі-адзінкі. Брэйк-дансеры і прыхільнікі хіп-хопу таксама тусуююца тут.

Стаянка перад Арт-просторай на Талстога, 7 — месца для выступу класічных  танцораў. У нашым горадзе хапае сваіх калектываў — «Дарыданс», «Фэст», «Стілягі», «Дабрадзеі» і іншыя, а ў дадатак прыязджаюць розныя калектывы з Беларусі і іншых краін.

У начы тут ладзяць фаер-шоў «Agni show», «Атома», «ББ і Кэт». А ў дворыку Арт-прасторы на Талстога, 7 выступаюць паэты і барды .

У гэтым годзе тут адкрылася выстава пастаянных адлюстравацеляў вулічнага Фэсту — фотаклуба «Старая Ратуша». Фатографы штогод здымаюць цікавыя моманты і адметныя падзеі і маюць вялікую калекцыю твараў шчаслівых віцяблян. Многія наведвальнікі знайшлі сябе на фота Уладзіміра Залознага, Валерыя Нестерава, Вячаслава Пабядзінскага, Вольгі Бураковай, Генадзя Дубініна, Анатоля Пілецкага і Таццяны Лабацкай.

А Пушкінскі мост — гэта месца «Жывых статуй» ,аніматараў у казачных строях, а бывала тут ставілі рэкорды па моцнаму аўтагуку.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Фота Уладзіміра Залознага

Побач з помнікам Пушкіну месціцца сцэна на якой маюць выступ розныя  танцавальныя, тэатральныя  і цыркавыя студыі, напрыклад, цыркавая студыя «Амадзіна» здзіўляе гледачоў сваімі маленькімі акрабатамі.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Студыя «Амадзіна». Фота Вячаслава Пабядзінскага

Метраў 50 уверх ад Аляксандра Сяргеевіча, помніка нашаму  Хатабычу, пануе тэатральны прафесійны дух  Беларускага Тэатра «Лялька». Калі добрае надвор’е, то на вуліцы  адбываюцца пастаноўкі, а ў дрэннае — казачнае дзейства пераносіцца ў фае Тэатра.

Восьмы  «Лялечны квартал»

З мастацкім кіраўніком Віктарам Ігнатавічам Клімчуком, які аб’ездзіў паўсвету, ідэя асаблівага лялечнага фэсту проста не магла не нарадзіцца.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Віктар Клімчук адкрывае «Лялечны квартал»  Фота тэатра «Лялька»

Адпраўной кропкай стала святкаванне 20-цігадовага юбілею тэатра. У 2014 годзе Тэатр упершыню стварыў першы «Лялечны квартал». З таго часу «Лялька» штогод запрашае ў Віцебск калег з Беларусі і суседніх краін на фествальны тыдзень.

У 2018 годзе праект «Лялечны квартал» набыў і сімвал — мініяцюрнае падабенства Віцебскай батлейкі, прыдуманае і зробленае мастаком Дзмітрыем Гаралевічам.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Выступ Дагестанскага тэатра лялек

За мінулыя гады Віцебск наведалі болей за 20 лялечных тэатраў з Расіі і Ўкраіны. Былі і госці з ЗША, Швецыі і Францыі.

У 2022 годзе да нас завіталі тэатры з Расіі: Белгарадскі, Дагестанскі, Пензенскі лялечныя тэатры і Андрэй Цяцюрын і яго «Карабаска» з Пярмі.

Усяго на сцэне Лялькі з поўным аншлагам прайшлі дзесяць пастановак для дзяцей і дарослых. А фіналам стала «Чарамара» Міхася Клімчука і тэатра «Лялька».

Віцебскія лялечнікі маюць высокі ўзровень, таму іх запрашаюць ладзіць пастаноўкі ў іншыя краіны.
Адна з такіх пастановак Клімчука малодшага  спектакль Белгарадскага лялечнага тэатра «Гаворыць Ленінград». Ён прайшоў сцэне Дварца дзяцей і Моладзі.

Сцэнарый таксама напісала аўтар з Віцебска — Вольга Прусак, а сцэнаграфію ажыццявіла наша ж Соф’я Шахноўская.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

Узнагарода ад «Лялькі». Фота Тэатра «Лялька»

Мара ж фанатаў «Лялькі», якіх у нашым горадзе расце ўжо трэцяе пакаленне — гэта ўласны лялечны фестываль.

Шэсце барабаншчыц і мажарэтак — безумоўна прыгожа, але ж гэта маюць многія. А вось лялечнага фестывалю не знайсці. Тым больш, што наша Батлейка  — унікальны і амаль першы тэатр у Еўропе.

Лёгкае адценне суму пасля «Славянскага базару — 2022»

«Чарамара» Лялькі. Фота Тэатра «Лялька»

А ў нашым горадзе ўсё магчыма. У беларусаў на 2022 год адзінае жаданне: «каб настаў мір ў суседзяў».
нам Вельмі ў Віцебску не хапала ўкраінскіх сяброў. Дагестанская ежа смачная і незвычайная. Але ж боршч вельмі смачна есці з дранікамі. І беларуская вышыванка з рунамі асабліва прыгожа выглядае побач з традыцыйнымі ўкраінскімі макамі. У Віцебску ўсім добрым людзям і з усходу, і з захаду хопіць і цяпла, і ўвагі.

А мы пачынаем марыць пра  наступны «Славянскі базар» і гатаваць усмешкі і апладысменты.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.