Русский язык Белорусский язык Английский язык Литовский язык Польский язык
Культура Мостовщины

Новости

06.06.2021
"Па сцежках спадчыны"

У Вялікіх Азёрках прайшло свята фальклора "Па сцежках спадчыны "


Прыгожая наша Мастоўшына. Славіцца яна не толькі векавечнымі гаямі, барамі і дубровамі, бурлівымі рэкамі, ціхімі рачулкамі, маляўнічымі азёрамі. Не меншы гонар нашага краю – працавітыя і таленавітыя людзі, якія ашчадна берагуць і памнажаюць культурныя здабыткі продкаў, заўсёды сябруюць з песняй. Прыклад таму – фальклорнае свята “Па сцежках спадчыны”, якое адбылося ў Вялікіх Азёрках.

 

Ні для каго ўжо не сакрэт, што брэнд гэтай мясцовасці – знакамітая «Котчынская кадрыля». Яе танцуюць на сцэне не адзін дзясатак гадоў людзі рознага ўзросту – механізатары і даяркі, настаўнікі і бібліятэкары – і перадаюць з пакалення ў пакаленне. У Год народнага адзінства дадзенае мерапрыемства стала больш значным, аб'яднаўшы разам людзей розных пакаленняў.

Тут у пластычнай форме перададзены ўражанні ад навакольнага свету, жыцця, побыту і працоўнай дзейнасці народа, увасоблены яго нацыянальны характар, спосаб вобразнага мыслення. Кадрыля – гонар усёй вобласці. Традыцыі варта не толькі захоўваць, але і ўсяляк прымнажаць. На адкрытай пляцоўцы ля сцэны школы Азёрак сабралася каля ста чалавек. Фальклорныя матывы, выстава, падрыхтаваная раённым цэнтрам рамёстваў, размясцілася ўздоўж сцэны.

Прывіццё любові да сваёй маленькай радзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі. Менавіта гэта і данеслі да гледачоў артысты свята. Асноўны акцэнт быў зроблены на фальклорную культуру – беларускія народныя песні, танцы, байкі.

Яшчэ свята не пачалося, а ўсе госці нібы перанесліся ў мінулае. Асаблівы народны каларыт стваралі з густам падабраныя дэкарацыі  – утульная сцэна, упрыгожаная даматканымі ручнікамі з маляўнічымі ўзорамі, цудоўнымі вышытымі вырабамі, якімі карысталіся нашы продкі. Артысты з музыкай і танцамі прайшлі разам ад сельскага клуба да месца правядзення самога мерапрыемства.

Для гледачоў выступіў вакальны гурт “Азяраначка”. Харэаграфічную кампазіцыю “Люблю наш край” выканаў дзіцячы фальклорны гурт “Крынічка”. Ад шчырага сэрца кожны мог паспрабаваць каравай – сімвал жыцця, аснову дабрабыту, паказчык багацця і гаспадарлівасці.

Музычныя нумары падрыхтавалі Алена Чудзілоўская, Алёна Боцька, сваім выступленнем прыемна парадавалі трыа Галіны Шалястовіч, Наталлі Жыткевіч і Ірыны Шалястовіч. Беларускую народную песню "Кудзеля" выканаў фальклорны гурт "Вытокі".

Загадчык сектарам культуры райвыканкама Анастасія Палуйчык уручыла дыпломы Юрыю Масюку і Ганне Жук за актыўны ўдзел у культурным жыцці сельскага клуба "Азёркі".

На свята таксама прыехалі артысты з Мілявіч. Гледачы апладзіравалі за цудоўныя выступленні Яўгену Дубатоўку, Анастасіі Снітко, Алене Сямёнавай. Завіталі госці з філіяла Курылавіцкага ЦВЧіК. Выступіў сямейны дуэт Уладзіміра і Арцёма Гідрэвічаў і Юрыя Валчкевіча.  

Вялікае задавальненне, узнёслы настрой прынесла гасцям “Котчынская кадрыля”. Артысты выйшлі ў прыгожых нацыянальных касцюмах, з прыемнымі ўсмешкамі на тварах і бляскам у вачах. З якой радасцю яны дарылі гасцям свае музычныя нумары, цеплыню і шчырасць сваіх сэрцаў!

Падчас фальклорнага свята адчувалася, што дарослыя з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да роднага краю, фарміруюць цікавасць да гісторыі.

На свята прыехаў фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклора Шчучынскага раёна, які таксама станцаваў кадрылю.  У гэты раз выступленне кожнага калектыва паказала высокі прафесійны выканаўчы ўзровень. Яны захаплялі гледачоў энергіяй і энтузіязмам, эмацыянальным запалам, чысцінёй і самабытнасцю. Гэта цудоўна, што наш імклівы час не згасіў у людзей іскрынку светлай любові да песні, жаданне прыносіць радасць людзям, радавацца і радаваць іншых, адраджаць свой каштоўны нацыянальны скарб.

Ведаеце, заўсёды, калі бываю на такіх мерапрыемствах, адчуваю лёгкасць, акрыленасць, а на душы становіцца добра і спакойна. Чаму так адбываецца? Таму што адкрыць свае сэрцы могуць толькі добрыя, шчырыя, душэўныя людзі, чулыя і з вялікім цярпеннем. Тут, дзе шануюць нацыянальную культуру, сапраўдныя куточкі цяпла, чысціні і дабраты, і хочацца, каб так было ўсюды.

Безумоўна, самадзейныя артысты яшчэ доўга будуць радаваць удзячных гледачоў сваімі цудоўнымі песнямі.

 

Ганна МАКАР

Фота аўтара

  Версия для печати
18.06.2021
Развлекательно-игровая программа
16.06.2021
Музыкальный кукольный спектакль «МОТЫЛЁК»
12.06.2021
“Звіняць цымбалы і гармонік”
11.06.2021
Развлекательно-игровая программа «Привет, наше лето»
10.06.2021
В Мостах состоялся районный бал выпускников
07.06.2021
В агрогородке Гудевичи прошёл Праздник детства
04.06.2021
Открытие детской игровой площадки
02.06.2021
«Страна детства на планете Земля»
02.06.2021
Праздник «Детство – весёлая пора»
Страницы

Социальные сети

Яндекс.Метрика

Контактная информация

231600, Гродненская область, г.Мосты, ул.Советская, д.50
80151532329
metodist.25@tut.by