Культура Мостовщины

Новости

15.07.2018
«Вясёлы вазок – чатыры колы»

 

Народнае гулянне  «Вясёлы вазок – чатыры колы»

 

Сярэдзіна ліпеня, цёплае лета ў самым разгары. Нават крыху пусціўшыся дождж не перашкаджае святочнаму настрою. Па дарозе аг. Курылавічы зноў коцяцца з музыкай і песнямі вясёлыя вазкі. Жыхары аграгарадка сустракаюць вазкі каля сваіх двароў і накіроўваюцца цэлымі сем’ямі да дома культуры, дзе ва ўтульным двары размясцілася цэнтральная пляцоўка свята.

А тут ужо віруе святочнае жыццё. Працуюць розныя дзіцячыя атракцыёны: батуты, горкі, гелевыя шары, драўляныя цацкі. Гандлююць рознай смакатой: папкорнам, салодкай ватай, цукеркамі, выпечкай.

Пляцоўка ўпрыгожана саматканымі дыванамі, рушнікамі. А вось і выстава арыгінальных вырабаў мясцовай майстрыхі Чарток Таццяны Ігнацьеўны, сярод якіх вылучаецца кампазіцыя «Вясёлы вазок – чатыры колы».

Гучаць вясёлыя народныя танцы: «Лявоніха», «Полька», «Вальс», «Кракавяк» і іншыя. Ёсць дзе бавіць час, але ўсе чакаюць кавалькаду вазкоў, якая набліжаецца па дарозе да пляцоўкі. І вось вазкі пад’язджаюць, і тут ужо ёсць на што паглядзець. Вось едуць з кірмашу Дзед і Баба, яны добра патаргавалі і накупілі цэлы кош рознай смакаты ўнукам. Каля іх на вазку едуць Марыська і Ясік – героі беларускіх народных казак. На прыгожым вазку чынна едзе пан Адальф Быкоўскі. Трактарыст Прэдка Аляксей Аляксандравіч вязе на сваім трактары вясёлых дзяўчат-калгасніц, якія з песнямі едуць з сенакосу. Цыганскі конік весела трусіць пад песні цэлага табару цыганак. А вось конік з Галубоў вязе сватоў. Едуць хлопцы-музыкі з сваццяй на свята шукаць сваё шчасце.

Па традыцыі, якая ўжо даўно склалася, удзельнікі шэсця ўскладаюць кветкі да помніка загінуўшым воінам-аднавяскоўцам і накіроўваюцца да цэнтральнай пляцоўкі. Тут іх сустракаюць і частуюць святочным караваем, і пачынаецца вясёлае тэатралізаванае прадстаўленне «Едуць, едуць да нас госці». Персанажы тэатралізаваных вазкоў паказваюць свае здольнасці. Дзед і Баба выступаюць са сваім вучоным Конікам, весела спяваюць. Пранікнёна выконваюць песню калгасніцы. Сапраўдны феерверк песень і танцаў ладзяць маладыя цыганкі з Азёрак. Пан Быкоўскі таксама паказвае свае вакальныя здольнасці. Завяршаюць выступленне сваты з Галубоў, якія разыгрываюць цэлы спектакль сватаўства з гульнямі, песнямі, танцамі.

Возчыкаў, якія кіравалі ўпрыгожанымі вазкамі, Дзед і Баба ўзнагароджваюць падарункамі. Свята прадоўжылі сваім канцэртам госцейкі, што прыехалі з Зэльвенскага раёна. А пасля былі танцы, забавы, гульні. Дзед і Баба з прыпеўкамі і жартамі разыгралі бяспройгрышную латарэю «Знайдзі сваю падкову шчасця».

Яскравае і вясёлае свята падаравалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры сваім аднавяскоўцам. А на наступны год вясёлы вазок зноў будзе каціцца па дарогах аграгарадка Курылавічы.

 

  Версия для печати
29.07.2018
«Пока все вместе, то и душа на месте»
26.07.2018
«Летнее настроение».
22.07.2018
«И помнить страшно, и забыть нельзя»
22.07.2018
“Мелодыя памежжа”
18.07.2018
«Тебе моя земля»
14.07.2018
«На крылах кажана»
13.07.2018
74-ая годовщина освобождения Мостовского района и города Мосты от немецко-фашистских захватчиков
09.07.2018
«Зяльвянскія ігрышчы»
09.07.2018
концерт в агрогородоке Раковичи, Щучинского района и городе Щучин
Страницы

Социальные сети

Яндекс.Метрика

Контактная информация

231600, Гродненская область, г.Мосты, ул.Советская, д.50
80151532329
metodist.25@tut.by