Русский язык Белорусский язык Английский язык Литовский язык Польский язык
Культура Мостовщины

Новости

13.07.2021
На Мастоўшчыне адзначылі 77-ую гадавіну з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У мітынгу-рэквіеме прынялі  ўдзел  старшыня і члены райвыканкама, працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь, ваеннаабавязаныя, што прызваны на ваенныя зборы.

Штогод 13 ліпеня да мемарыяльнага комплексу савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму ля вёскі Шымкі збіраюцца жыхары Мастоўскага раёна. Радасная і светлая падзея – Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – азмрочана тысячамі ахвяр нашых землякоў і воінаў Чырвонай арміі, што загінулі ў полымі самай жорсткай і кровапралітнай вайны за свабоду і незалежнасць Мастоўскага краю. Іх імёны выбіты на плітах мемарыяла, захоўваюцца ў сэрцах родных і блізкіх, назаўсёды – у памяці ўдзячных нашчадкаў.

– Збіраючыся тут, на гэтым свяшчэнным для мастаўчан месцы, мы ўспамінаем тых, чый лёс апаліла вайна, аддаём даніну памяці ўсім, хто здабыў Вялікую Перамогу, хто безыменным спіць у брацкіх магілах, хто без вестак прапаў у барацьбе з карычневай чумой, – падкрэсліў старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько, звяртаючыся да землякоў. – За гады акупацыі фашысты замучылі і расстралялі 2680 нашых землякоў, 958 мастаўчан не вярнуліся з фронту, 114 загінулі ў партызанскіх атрадах, 758 ураджэнцаў раёна былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію.

Падчас вайны на тэрыторыі нашага раёна, як і па ўсёй Беларусі, фашысты ўстанавілі новы “парадак” – рэжым тэрору, насілля і рабства.  У 1942 годзе за сувязь з партызанамі эсэсаўцы ўчынілі жорсткую расправу над 85 жыхарамі вёскі Шчара. Восемдзесят пяць ні ў чым не павінных старых і дзяцей (некаторыя з іх былі закапаны ў магілу жывымі) сталі ахвярамі нямецкіх салдат. І такіх фактаў бесчалавечнасці фашызму, генацыду нашага народа  можна прыводзіць шмат.

Тыя страшныя падзеі зайсёды будуць нагадваць нам аб тым, да якіх жахлівых бедаў прыводзяць ідэі нацызму, нецярпімасці і імкнення навязаць сваю волю сілай палітычнага і экамічнага ціску.

– Наш свяшчэнны абавязак – захаваць памяць аб гераічных і трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, – ад імя моладзі раёна выказала пазіцыю першы сакратар Мастоўскага райкама БРСМ Вольга Юрэвіч. – Памяць і праз гады аб’ядноўвае пакаленні, робіць нас непераможнымі перад тварам выпрабаванняў. Мы нізка кланяемся ветэранам вайны за сённяшні мірны дзень. Для нас яны заўсёды будуць прыкладам мужнасці, адвагі, любві і адданасці свайму народу і Айчыне.

Гучыць метраном. Рэхам у верхавінах дрэў і над воднай гладдзю Шчары раздаецца яго гук, што адлічвае хвіліну маўчання. Да падножжа мемарыяла кладуцца кветкі…

Сённяшнія думкі і пачуцці жыхароў Мастоўшчыны можна апісаць трыма словамі: гонар, павага, будучае. Гонар за нашу вялікую гісторыю, за слаўную дату вызвалення ад фашысцкай навалы. Павага да людзей, якія заваявалі для нас Перамогу і паднялі, адбудавалі дзяржаву. А будучае мы створым самі. Дастойнае будучае нашага Мастоўскага краю, дзе  жывуць, працуюць, гадуюць дзяцей працалюбівыя, гасцінныя, мірныя людзі. Разам, як адна сям’я.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

 

  Версия для печати
30.07.2021
Развлекательно-игровая программа «Лето на календаре»
24.07.2021
«Праздник каши»
18.07.2021
“Вясёлы вазок – чатыры колы”
13.07.2021
Митинг-реквием у д. Шимки
10.07.2021
«На хвалях Нёмана»
03.07.2021
«Беларусь – мая песня»
03.07.2021
«Беларусь – гордость наша»
03.07.2021
Митинг-реквием в честь Дня Независимости Республики Беларусь
02.07.2021
Развлекательно-игровая программа «Весёлые каникулы»
Страницы

Социальные сети

Яндекс.Метрика

Контактная информация

231600, Гродненская область, г.Мосты, ул.Советская, д.50
80151532329
metodist.25@tut.by