Русский язык Белорусский язык Английский язык Литовский язык Польский язык
Культура Мостовщины

Новости

21.09.2020
Свята вуліцы Маладзёжнай і перавулка Сонечнага святкавалі ў аграгарадку Курылавічы

Нядзельным вераснёўскім днём напярэдадні народнага свята Багач, калі ўсе вяскоўцы ў асноўным сабралі ўраджай бульбы, агародніны, садавіны, калі на падворку, у хляве і ў хаце ўсяго багата, жыхары вуліцы Маладзёжнай і перавулка Сонечнага аг. Курылавічы весела і дружна адзначылі свята вуліцы.

Вуліца Маладзёжная і перавулак Сонечны – самыя маладыя,  якія пабудаваны ў 80 – 90-я гады ХХ стагоддзя.

Свята адкрыла стараста аг. Курылавічы Галіна Саўчук. Яна павіншавала аднавяскоўцаў са святам, пажадала ўсім добрага настрою, а таксама міру, ладу і дабрабыту ў кожнай хаце, у кожнай сям’і.

На вуліцы Маладзёжнай і перавулку Сонечным жыве шмат цікавых, працалюбівых людзей розных прафесій, як уражэнцаў вёскі Курылавічы, так і тых, каторыя маладымі прыехалі на гэту зямлю працаваць ды засталіся тут назаўсёды. Маладой настаўніцай хіміі прыехала працаваць у Курылавіцкую школу ў 1973 годзе Марыя Пятроўна Лозка. Тут яна выйшла замуж. Разам з мужам Аляксандрам Мікалаевічам вырасціла двух сыноў. Стала дырэктарам школы, а цяпер на заслужаным адпачынку, але застаецца паважаным у вёсцы чалавекам, настаўнікам з вялікай літары.

Многія жыхары вуліцы Маладзёжнай і перавулка Сонечнага працавалі і працуюць на роднай зямлі ў КСУП “Азяранскі”: Д.П. Крупіца, М.С. Рахунак, В.С. Рахунак, Г.М. Халопік, І.С. Сухадольскі, У.І. Нікіціч, В.А. Качук, В.М. Качук, З.К. Доста, М.У. Доста, В.А. Гукала, Г.С Дудко., Г.Ю. Мілюк, М.І. Мілюк, М.М. Мілюк, В.А. Будзько. Маладым брыгадзірам прыехаў працаваць у калгас у 1974 годзе Віктар Міхайлавіч Саўчук. Шмат гадоў працаваў аграномам, потым быў старшынёй калгаса “Ленінец”, зараз на пенсіі, але заўсёды гатоў дапамагчы добрым словам ці парадай маладым калгаснікам. Такім як Валерый Іванавіч Якубеня, які тут нарадзіўся, скончыў школу, каледж, адслужыў у арміі і зараз працуе ў КСУП “Азяранскі”.

Насяляюць гэты цудоўны куточак медработнікі, настаўнікі, працаўнікі пошты, сельсвыканкама, лясніцтва. Маладая сям’я Фурдзік прыехала да нас з Украіны і вось ужо колькі год жыве і працуе у нас у Курылавічах. Канстанцін Аляксандравіч – галоўны ўрач Курылавіцкай участковай бальніцы, Анастасія Мікалаеўна – спецыяліст КСУП “Азяранскі”, дзеці Аліса і Мілада ходзяць у школу і ў дзіцячы садок.

Добрай песняй, цёплымі словамі віншавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці старэйшага жыхара вуліцы Аляксея Іванавіча Тоўсціка, які прыйшоў на свята з дачкой Алай і ўнучкай Таццянай.

Музычны падарунак атрымаў і самы юны жыхар Яраслаў Андрэеў, які нарадзіўся 26 чэрвеня гэтага года. Віншаванне прымалі таксама мнагадзетныя маці: Т.А. Сухадольская, В.М. Масленік, А.І. Несцерава, З.К., Доста, Г.Ю. Мілюк, Л.С. Гедрэвіч, Л.І. Бобрык, В.В. Халопік, А.І. Яўсейчык.

Свята вуліцы прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. Гледачы дружнымі апладысментамі сустракалі выступленне ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага дома культуры. Адчувалася, што каля ўтульнаг  прыгожага дома Генадзія і Валянціны Халопікаў сабралася сапраўды вялікая,  дружная “сям’я” вуліцы Маладзёжнай і перавулка Сонечнага.

  Версия для печати
27.09.2020
В Мостовском районе выбрали супербабушку. Кто ей стал?
20.09.2020
За усердие и верность профессии. Лучшие работники ОАО «Мостовдрев» награждены к профессиональному празднику
14.09.2020
На зональном этапе конкурса «Мудростью своей вы будете делиться» в Хартицком ЦДиК выбрали финалистку конкурса на звание «Супербабушка»
07.09.2020
Челлендж #годноеродное
07.09.2020
Красочный фестиваль в агрогородке Гудевичи
07.09.2020
Зональный этап конкурса «Мудростью своей вы будете делиться» в д. Большие Озёрки выбрали самых талантливых и хозяйственных бабушек
31.08.2020
«Теплом согрето лето»
30.08.2020
На Мостовских дожинках чествовали лучших хлеборобов
30.08.2020
День города ярко и красочно: в Мостах прошло шествие трудовых коллективов
Страницы

Социальные сети

Яндекс.Метрика

Контактная информация

231600, Гродненская область, г.Мосты, ул.Советская, д.50
80151532329
metodist.25@tut.by